Vivaldi: Прыватны Браўзер

4,6
Водгукаў: 91 тыс.
5 млн+
Спампоўванні
Ацэнка змесціва
Для ўсіх
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана
Здымак экрана

Пра гэту праграму

Vivaldi - новы бяспечны браўзер з мноствам налад. У яго ўбудавана шмат карысных функцый уключаючы блакаванне адсочвання і рэкламы і прыватны пераклад. Нататкі і сродак для стварэння здымкаў экрана дапамагаюць паскорыць працу, а параметры для змены стылю ўкладак і тэмаў дадуць магчымасць наладзіць выгляд праграмы. Спампуйце бясплатна і пачніце працу.

🕵️‍♂️ ПРЫВАТНАЯ ПРАЦА

Ваш браўзер, ваша кіраванне. Мы не сочым за тым, як вы выкарыстоўваеце браўзер, а прыватныя ўкладкі не захоўваюць гісторыю прагляду. Таксама ў прыватных укладках не захоўваюцца cookie і часовыя файлы.

💡 РАЗНАСТАЙНЫЯ ЎКЛАДКІ

Абярыце Панэль укладак, калі працуеце на вялікім экране або планшэце, або Пераключальнік, каб кіраваць вашымі ўкладкамі. У пераключальніку вы можаце кіраваць адкрытымі, прыватнымі, нядаўна адкрытымі ўкладкамі, а таксама адкрытымі на іншай прыладзе.

⛔️ БЛАКУЙЦЕ РЭКЛАМУ І АДСОЧВАННЕ

Убудаваны сродак Блакавання рэкламы блакуе рэкламу і адсочванне з боку сайтаў. Больш няма патрэбы ў дадатковых пашырэннях. Таксама браўзер працуе хутчэй.

🏃‍♀️ ПРАЦУЙЦЕ ХУТЧЭЙ

Працуйце хутчэй, дадаючы ўлюбёныя сайты на Панэль хуткага адкрыцця, каб адкрываць іх адным дотыкам. Вы можаце сартаваць іх па каталогах і абіраць параметры адлюстравання. Вы можаце змяняць сістэмы пошуку з дапамогай Прэфіксаў сістэм пршуку падчас уводу ў адрасным радку (напрыклад, "d" для DuckDuckGo або "w" для Wikipedia).

🛠 УБУДАВАНЫЯ ІНСТРУМЕНТЫ

Vivaldi мае мноства ўбудаваных інструментаў, якія паляпшаюць прадукцыйнасць і паскараюць працу. Вось некаторыя з іх:

- Пераклад сайтаў з дапамогай Перакладу Vivaldi (распрацавана Lingvanex).
- Стварэнне Нататак падчас агляду сеціва і іх сінхранізацыя з іншымі прыладамі.
- Здымак экрана усёй старонкі або толькі бачнай вобласці і абмен здымкамі паміж прыладамі.
- Сканер QR-кодаў для абмену спасылкамі паміж прыладамі.
- Дзеянні старонкі для ўжывання фільтраў да старонкі.

🍦 ВАШЫЯ ДАНЫЯ ЗАЎСЁДЫ З ВАМІ

Браўзер Vivaldi даступны для Windows, Mac і Linux! Сінхранізуйце даныя паміж прыладамі. Адкрытыя ўкладкі, захаваныя лагіны і паролі, закладкі і нататкі лёгка сінхранізуюцца паміж прыладамі ў абароненым з дапамогай шыфравання рэжыме.

Усе функцыі браўзера Vivaldi

- Сінхранізацыя
- Блакаванне рэкламы
- Здымак экрана
- Старонка хуткага адкрыцця
- Нататкі з падтрымкай фарматавання
- Прыватныя ўкладкі
- Цёмная тэма
- Кіраўнік закладак
- Сканер QR-кодаў
- Падтрымка вонкавых кіраўнікоў спампоўванняў
- Нядаўна закрытыя ўкладкі
- Прэфіксы сістэм пошуку
- Рэжым чытання
- Кланаванне ўкладак
- Дзеянні старонкі
- Выбар мовы
- Кіраўнік спампоўванняў
- Ачыстка даных агляду падчас выхаду
- Абаронены WebRTC
- Блакаванне сookie
- 🕹 Убудаваная гульня

Большасць функцый Vivaldi з'явілася па прапановах карыстальнікаў. Як яшчэ можна палепшыць браўзер? Прапануйце новую функцыю: https://vvld.in/feature-request.

✌️ ШТО ТАКОЕ VIVALDI?

Мы ствараем магутны і наладжвальны браўзер. Нашыя асноўныя прынцыпы: прыватнасць і наладжвальнасць. Мы не сочым за вамі і перакананыя, што праграмнае забеспячэнне павінна быць прыватным і бяспечным. Таксама мы лічым, што праграмы мусяць быць такімі ж непаўторнымі, як іх карыстальнікі. Вы вырашаеце, як працуе і выглядае Vivaldi. Гэта ваш браўзер.

Каб выкарыстоўваць Vivaldi напоўніцу, сінхранізуйце даныя з версіяй для камп'ютара (даступна для Windows, macOS і Linux). У ёй мноства функцый, якія вам спадабаюцца. Спампаваць можна на vivaldi.com

Перайдзіце на новы ўзровень карыстання браўзерам на смартфоне ці планшэце з Vivaldi.
Абноўлена
12 лют 2025 г.

Бяспека даных

Бяспека пачынаецца з разумення таго, як распрацоўшчыкі збіраюць і абагульваюць вашы даныя. Спосабы забеспячэння прыватнасці і бяспекі даных залежаць ад выкарыстання праграмы, месца пражывання і ўзросту карыстальніка. Распрацоўшчык даў гэту інфармацыю, але з цягам часу ён можа змяніць яе.
Даныя не абагульваюцца са староннімі арганізацыямі
Даведацца больш пра тое, як распрацоўшчыкі заяўляюць пра абагульванне даных
Даныя не збіраюцца
Даведацца больш пра тое, як распрацоўшчыкі заяўляюць пра збор даных

Ацэнкі і агляды

4,6
82,7 тыс. водгукаў
Źmicier
22 лістапада 2024 г.
Зручная і цікавая праграма, якая ўвесь час развіваецца. Яшчэ б убудаваны VPN, воблачны дыск і сродкі для рэдагавання дакументаў і будзе магутны камбайн для працы ў сеціве.
Ці было гэта карысным?
Дзмітрый Перлаў
14 верасня 2023 г.
Добры браўзер. Не хапае кампрэсіі трафіку ці VPN.
1 чалавек палічыў гэты водгук карысным
Ці было гэта карысным?
Vivaldi Technologies
16 верасня 2023 г.
Дзьмітры, шчыры дзякуй за водгук! Вельмі рады, што Vivaldi браўзер вам спадабался. Будзем працаваць над паляпшэньнямі 🤗
Kekich
21 чэрвеня 2023 г.
How about integration of 2fa codes? Similar to authy but in browser
2 чалавекі палічылі гэты водгук карысным
Ці было гэта карысным?
Vivaldi Technologies
20 ліпеня 2023 г.
Дзякуй за прапанову! Мы працуем над удасканаленнем браўзера і будзем радыя ўлучыць такія ідэі, як ваша. - Каманда Vivaldi

Што новага

"🎉 Here’s what’s new for Vivaldi 7.1:

- Redesigned dialog for adding new Speed Dials, featuring Popular and Frequently Visited sites.
- Reader View toggle in the menu for focused reading.
- Find your open tabs with the new search functionality in Tab Switcher.
- Option to Reopen Start Page with Top Sites
- New ""Add Page to"" menu item to easily save open sites as Speed Dials.


Enjoy the update? Support us with a 5-star rating and tell your friends about Vivaldi! ⭐⭐⭐⭐⭐"